Новости
Здесь вы можете прочитать последние новости нашей компании.
З 1 ліпеня пенсіі, дапамогі і іншыя сацыяльныя выплаты большасці грамадзян выплачваюцца праз банкі. Даведаліся ў начальніка аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы Наталлі Гайдановіч пра тое, чаму змены закранулі не ўсіх. А таксама спыталі ў пенсіянераў, што яны думаюць наконт унесеных змен.
З 1 ліпеня пенсіянеры да 70-ці гадоў, якія не з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, атрымальнікі дапамог пачалі атрымліваць пенсіі і дапамогі праз банкі. Гэтыя змены не закранаюць грамадзян, якія жывуць у вёсках, пенсіянераў ад 70-ці гадоў, інвалідаў I і II групы, атрымальнікаў дапамог з ліку бацькоў-інвалідаў I і II групы, сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18-ці гадоў (незалежна ад месца жыхарства). Такім катэгорыям грамадзян па-ранейшаму можна атрымліваць пенсію або дапамогу праз пошту ці банк (на іх выбар).
КАМПЕТЭНТНА
Чаму жыхарам сельскай мясцовасці пакінулі выбар паміж поштай і банкаўскімі карткамі, адказала начальнік аддзела сацыяльнай абароны
Наталля Гайдановіч:
– У жыхароў сельскай мясцовасці застаўся выбар, таму што не заўсёды чалавек з аддаленай ад Астраўца вёскі зможа скарыстацца карткай. У горадзе шмат банкаматаў – у любы час можна зняць пенсію.
Змены ўвялі дзеля таго, каб зрабіць выдачу пенсій больш зручнай для пенсіянераў. Больш не давядзецца ісці ў паштовае аддзяленне і стаяць у чарзе. Пры атрыманні пенсіі на банкаўскую картку можна аплаціць любыя паслугі не выходзячы з дому. У банках можна адкрыць спецыяльны базавы рахунак менавіта для атрымання пенсіі. У магазінах і аптэках пры аплаце карткай, прывязанай да такога рахунку, можна атрымаць зніжку.
Меркаванне
Спыталі ў жыхароў раёна, ці закранулі іх унесеныя змены і што яны думаюць аб атрыманні пенсій праз банк.
Валянціна Стэх, аг. Малі:
– Увесь час атрымліваю пенсію праз банк і ўсім задаволена. Можна ў любы час зняць грошы з карткі, калі патрэбны наяўныя, таму і на пошту ісці не трэба. Мяне змены не закранулі. Раней працавала паштальёнам, тады развозіла пенсіі па вёсках. Там пакаленне старэйшае, і яны недаверліва ставяцца да картак: баяцца падману і прывыклі, што ўсе грошы захоўваюцца наяўнымі. Таму добра, што ў іх выбар застаўся.
Віктар Салавей, г. Астравец:
– Пра змены не чуў – даўно атрымліваю пенсію на банкаўскую картку – так нашмат зручней. У магазінах прымаюць карткі, а калі наяўныя патрэбны – у банкамаце зняць можна.
Алена ВАЙЦЯХОВІЧ,
студэнтка факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.
Фото: автора
Вернуться в раздел Новости